Пра школу

Русскоязычная версия

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя А.Тызенгаўза» (далей — школа мастацтваў) з’яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Работа школы ажыццяўляецца на падставе вучэбных планаў і праграм, зацверджаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Прыём дакументаў (заява ўстаноўленага ўзору на імя дырэктара школы, копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, медыцынская даведка) праводзіцца штогод з мая месяца (інфармацыя размяшчаецца на стэндзе ў вестыбюлі школы, афіцыйным сайце і сацыяльных сетках). Уступныя экзамены праходзяць у канцы мая ў адпаведнасці з штогод зацверджаным графікам. Да ўступных іспытаў не дапускаюцца дзеці, бацькі якіх не далі поўны пакет дакументаў.

Дзецям ва ўзросце 4,5-7 гадоў пасля ўступных экзаменаў, як правіла, прапануецца прайсці навучанне на падрыхтоўчым аддзяленні, які працуе на ўмовах поўнага гаспадарчага разліку (падрыхтоўчая група, дзіцячы эстрадны ансамбль, эстэтычная харэаграфія).

Працягласць навучальнага года — з 1 верасня па 31 мая. Канікулярны час — па графіку канікул у агульнаадукацыйных школах і гімназіях.

Навучанне ў школе вядзецца па 4 напрамках:

  1. Музычны:
  • навучанне гульні на музычных інструментах: фартэпіяна, скрыпка, віяланчэль, баян, акардэон, гітара, цымбалы, домра, флейта, кларнет, саксафон, труба, ударныя інструменты;
  • навучанне харавым спевам;
  • навучанне эстрадным вакале.
  1. Тэатральны.
  2. Мастацка-эстэтычны.
  3. Харэаграфічны.

У перыяд навучання юныя музыканты прымаюць удзел у канцэртных мерапрыемствах, гарадскіх, рэспубліканскіх, міжнародных фестывалях і конкурсах, наведваюць канцэрты вядомых выканаўцаў. Навучэнцы школы неаднаразова былі адзначаны заахвочваннямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Чатыры ўзорных калектыву з’яўляюцца гонарам школы:

  • ансамбль скрыпачоў «Віялінкі»;
  • ансамбль гітарыстаў «Тангільё»;
  • ансамбль народных інструментаў «Таўкачыкі»;
  • хор «Журавушка».

Пасля здачы выпускных экзаменаў і сканчэння школы мастацтваў навучэнцам выдаецца пасведчанне ўстаноўленага дзяржаўнага ўзору. Лепшыя выпускнікі (пасля сканчэння 9 класаў агульнаадукацыйнай школы або гімназіі) паступаюць у сярэднія спецыяльныя і далей у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў сферы культуры і мастацтва.

Заснавальнікам ДУА «Гродзенская дзіцячая школа мастацтваў імя А.Тызенгаўза » з’яўляецца аддзел культуры Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта (Адрас: 210023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1).